Фiлiял «Наваполацквадаканал»
віцебскага абласнога камунальнага унітарнага
прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай
гаспадаркі «Віцебскаблвадаканал»

Гісторыя

У траўні 1988г. створана Наваполацкае прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі ў складзе Наваполацкага гарадскога вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Узначаліў прадпрыемства Нікалаеў Міхаіл Мікалаевіч.

За 3 гады былі пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю: водазабор “Акунёва”, які складаецца з 43 свідравін, 18 кіламетраў вадавода, станцыя абезжалезвання, рэзервуар чыстай вады аб’ёмам 12000м3, хлораторная.

З 1991 г. насельніцтву і прамысловым прадпрыемствам горада падаецца артэзіянская вада, вычышчаная метадам спрошчанай аэрацыі.

З 01.10.2012 вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Наваполацкводаканал” з’яўляецца пераемнікам правоў і абавязкаў у адпаведнасці з раздзяляльным балансам Наваполацкага КУП ЖКГ згодна з рашэннем Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 15 сакавіка 2012 года № 255
“Аб рэарганізацыі Наваполацкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

У склад дзяржаўнага прадпрыемства “Наваполацкводаканал” уваходзілі наступныя структурныя падраздзяленні:
– Цэх водазаборных і водаачышчальных збудаванняў
– Цэх водаправодна-каналізацыйных сетак
– Цэх каналізацыйных помпавых станцый
– Аператыўна-дыспетчарская служба
– Энергослужба
– Аўтатранспартны цэх
– Абанентны аддзел
– Участак рамонтна-будаўнічых работ
– Выпрабавальная лабараторыя па аналізу пітных і сцёкавых вод
– АУП
– Аздараўленча-бытавая служба

З 10.01.2018 у выніку рэарганізацыі “Наваполацкводаканал” увайшоў у склад УП ” Віцебскаблводакнаў “як філіял” Наваполацкводакнаў “УП”Віцебскаблводаканал”.

Для слабовидящих

Водопад новостей